Page 24 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 24
І пасля выхаду на заслужаны адпачынак, матуля працягвала
выконваць пасільную работу ў калгасе. Матулі шчырыя словы ў гэтых
прачулых радках Сашы:
Матери долго от нас хранят
Боль свою и усталость.
Сказала мама:
– Руки болят, –
Будто в грехе призналась.
– Мама, мама,
греха-то и нет,
Ведь по счастливой доле
Не руки холила сорок лет –
колхозное
наше
поле.
– Что ты, сынок,
Как бабы все,
работала я в колхозе,
Только не знала тогда совсем:
Трудно не в поле, а возле.
Какое счастье в поле спешить
в вёдро или по лужам…
Ты мне лекарств для рук пропиши,
Может, еще послужат.
Залатыя матуліны рукі з дзяцінства і мяне вучылі не чурацца
любой работы. З васьмігадовага ўзросту я разам з матуляй – і ў доме, і
па гаспадарцы, і на калгасных палетках. Шчыра прызнаюся, што
такой цудоўнай рукадзельніцай, як матуля, я не стала. Але і ручнік
крэсцікам вышывала, і вязаць спіцамі штосці простае магу.
Я памятаю кожнае імгненне нашай сумеснай працы з матуляй:
як жыта жалі, сена сушылі, пасвілі кароў, бульбу капалі. І на
калгасным полі: лён палолі, выбіралі ўручную, потым вязалі ў снапы.
22