Page 28 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 28
(Справа налева: мама, яе ўнук Андрэй, унучка Ала з дачкой Вольгай,
сястра таты Агаф’я і я)
А праўнучка Даша, унучка сына Уладзіміра, дарыла ёй вырабы,
зробленыя ўласнымі рукамі, свае малюнкі. Адзін з іх з такім надпісам:
“Пробабушке Паше – роза,
Пробабушке Паше – цвет,
Лучше пробабушки Паши
В целом мире нет!”.
Iсёння ўсе яны захоўваюцца ў матулінай хаце.
Са Сцяпанам з Херсону прыязджалі яго дзеці: Алена і Пеця.
Дарэчы, Алена тут, у бабулі, і нарадзілася. Толькі рукі бабулі Пашы
ўжо не маглі справіцца з доўгімі Аленчынымі валасамі, не магла яна
заплятаць ёй косы. І кожны раз так не хацелася ад’язжаць ад бабулі і
Алёне і Пецю. І прапраўнукі Руслан і Аленка, унукі сына Уладзіміра,
так любілі пабыць побач з прабабуляй Праскоўяй, пасядзець на яе
маленькім табурэце.
Сваёй дабрынёй і шчырасцю любая матуля прыцягвала да сябе
нават унукаў суседак. Як толькі наша матуля прысядзе на лаўку
паміж клёнам і дубам, адразу да яе падбягаюць дзеці і доўгі час
сядзяць побач з ёю. Ім было так цікава размаўляць з нашай матуляй,
слухаць тыя казкі, вершы, якія яна ім расказвала. І заўсёды ім не
хацелася адыходзіць ад яе, калі іх родныя бабулі клікалі.
26