Page 23 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 23
Мы заўсёды памяталі галоўнае пажаданне нашай матулі, якое
Саша занатаваў у радках свайго верша “На исповедь к матери»:
…Ведь жизнь прожить достойно –
Не посуху пройти.
И так живи, сыночек,
Чтоб людям – честно в очи,
Чтоб исповедь…
Она
Перед страной родною,
Перед самим собою,
Перед людьми –
Одна.
Так і жыў Саша. Так імкнуліся жыць усе мы, дзеці нашай
працавітай, рупнай, шчырай, дабразычлівай, сумленнай і сціплай,
проста святой маці.
У працы і пастаянных клопатах пра нас, ужо зусім дарослых
дзяцей, праходзіла жыццё дарагой матулі. Маці гадоў сваіх не лічыла.
На калгасных палетках шчыравала, і на ўласным падворку ўсё сама
рабіла. Пакуль былі сілы мела невялікую гаспадарку: карову, свіней,
курэй.
Мы стараліся дапамагаць матулі па гаспадарцы. І 50 сотак зямлі,
якую мела маці, імкнуліся выкарыстаць рацыянальна. На працягу
сезону саджалі, палолі, збіралі, капалі... Ураджаем бульбы, якую
матуля вырошчвала ўвосень і Саша, і я нават са сваімі сябрамі
заўсёды шчодра дзяліліся. Дабрыня і шчодрасць нашай матулі да нас,
дзяцей, была бязмежна. Матуля іншы раз можа і сама не паспытае
таго тваражку ці каўбасы, а для Сашы і мяне збярэ вясомыя
пачастункі. І Сцяпану ў Херсон пасылкі адпраўляла.
Добра памятаю, як матуля здала ў калгас цяля, і усе выручаныя
грошы адразу мне аддала, калі я ад’язджала ў Мінск на
экзаменацыйную сесію ў тамашні педагагічны інстытут.
21