Page 25 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 25
Сушылі сена ў лузе, збіралі каласы, лапацілі збожжа ў свіране, салому
стагавалі ўначы, бульбу з баразён выкідвалі, калі іх адганялі плугамі...
Кожную работу я старалася выконваць прыгожа і акуратна, як і
матуля.
Як малодшай у сям’і, часцей менавіта мне даводзілася нават
касіць траву, нарыхтоўваць дровы. Навыкі гэтыя перайшлі мне ад
таты. Не было мне і васьмі гадоў, калі памёр тата. Ужо праз некалькі
дзён, як не стала таты, я ўзяла ў рукі сякеру і перасекла дубцы.
У трынаццацігадовым узросце, пад час канікул, ужо
нарыхтоўвала ў лясным масіве Журкоўка, з дазволу лесніка, вядома,
па восем вазоў алешніку. Добра памятаю тыя шчаслівыя хвіліны, калі
мы з матуляй укладвалі алешнік на калёсы, прывозілі дадому. Я секла
на дровы, складвала, а з галінак вязала “пучкі”. І як зімою з маці
хадзілі ў Баранаўку, збіралі сухастой, ніколі жывое дрэва не загубілі.
Тое што нарыхтавалі, з лесу прывозілі на невялікіх санках, а іншы раз
і на плячах прыносілі. Якія шчаслівыя былі мы, калі старэйшы брат
Уладзімір даставіў маці бярозавыя дровы з Гартопу.
23