Page 33 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 33

даўгалецця і толькі светлых і радасных дзён у жыцці. Усе прысутныя
сардэчна віншавалі нашу матулю і песні для яе спявалі.

       Сярод гасцей быў і родны брат таты Сцяпан Кандратавіч. Ён
сказаў нашай матулі гэтыя словы: “Дарагая Праскоўя Парфенаўна!
Шчыра віншую з юбілеем! 80 гадоў – гэта цэлая эпоха. На сваім вяку
ты была жывой сведкай мінулага і сучаснага жыцця, старай і новай
вёскі ад лучыны, керасіна да электрычнасці, ад лапцяў да ботаў. На
вяку давялося перажыць страшныя пажары, вайну, голад і холад. Але
дух быў не зломлены. Была з табою і песня ў маладосці, і добрае
слова ў сталыя гады. Мой брат і твой муж Пётр, які даўно пайшоў з
жыцця, сумесна з табою ганарыліся сваімі добрымі дзецьмі, а зараз
гэты гонар для цябе, Паша, павінен быць удвайне. Дзеці Саша,
Сцяпан і Вера вельмі паважаюць цябе, клапоцяцца пра цябе заўжды.
Моцнага здароўя табе, Паша!”

                                                            31
   28   29   30   31   32   33   34   35   36   37   38