Page 37 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 37

Калі на вачах мамы з’яўляліся слёзы, я выцірала іх. І спяшалася
падтрымаць маму, прасіла яе не плакаць, а лепш расказаць мне якую-
нібудзь сваю прыпеўку. І мама расказала мне менавіта гэтую:

                          А не все по горю плакать,
                          А не все по нем тужить.
                          Надо горя половину
                          Да на радость отложить.

       На вялікі жаль, абарвалася прыпеўка мамы. Абарвалася і маё
шчасце, мая радасць, маё свята. Разам са смерцю мамы памірала і
часцінка мяне самой.

       Адыход дарагой і любімай мамы – гэта цяжка, горка. Гэта
вельмі цяжка. Бо назаўсёды пакідае нас самы галоўны ў жыцці, самы
родны, самы дарагі наш чалавек. Ніхто мяне так не любіў і не стане
любіць, як любіла мяне мама.

       Да свайго стогадовага ўзросту мама не дажыла крыху больш за
год. Гэта толькі па запісу ў пашпарце яна дасягнула гэтай мяжы.
Такога ўзросту дасягае толькі мужны, жыццялюбівы, надзвычай
добры чалавек – гэта аксіёма.

      Імгненні жыцця любай матулі ў фотаздымках

       Я бясконца ўдзячна свайму стрыечнаму брату Аляксандру за тое,
што ён вельмі любіў нашу маму, і ў кожны свой прызд з Мінску да нас у
Васількі заўсёды фатаграфаваў яе. Тым самым ён занатаваў ў
фотаздымках для ўсіх нас імгненні жыцця нашай дарагой і любай мамы.

                                                            35
   32   33   34   35   36   37   38   39   40   41   42