Page 41 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 41

Але мы так і засталіся прад мамай ў неаплатным даўгу за
яблыневы сад, за такі яе падарунак нам на ўсё жыццё.

       На фотаздымку занатавана і гэтае імгненне. Мама прысела
адпачыць на лаўцы, што пад стараю хаткай. Побач кошык, каструля з
ураджаем цыбулі, часнаку, якія мама сабрала з уласных градак. Праз
маленькае акенца бачна, што хатка запоўнена сенам. Гэта мы з мамай
яго туды насілі.

       Мама, відаць, узгадвае шчалівыя гады сваёй маладосці, пра
жыццё з татам. Менавіта ў гэтай хатцы мама ўсіх нас нарадзіла. Я
была шчаслівая, калі сядзела разам з мамай на лаўцы каля хаткі, ці на
бервяне за паветкай. Сёння, у памяць аб маме, менавіта на тым самым
месцы на лаўцы, дзе ў апошні час яна любіла пасядзець, заўсёды
стаіць букет жывых кветак. Як і на лаўцы паміж клёнам і дубам, і на
бервяне за паветкай.

       Кожны фотаздымак дарагі мне па-асобаму.

                                                            39
   36   37   38   39   40   41   42   43   44   45   46