Page 46 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 46
Зроблены гэты здымак у апошнюю восень мамы. Тады, як ніколі
раней, і сцяжынка да нашай хаты, і лаўка паміж клёнам і дубам, і ўся
хатка, літаральна патанала ў жоўтай лістоце. Я і сёння захоўваю ў
бацькоўскай хаце тое кляновае лісце, якое мама ў тую восень у руках
трымала. Калі дакранаюся да яго – заўсёды доўга-доўга не магу ўняць
слёзы. Я дакранаюся да ўсіх здымкаў мамы, цалую іх, саграваю іх
рукамі.
44