Page 42 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 42

Здаецца, звычайны фотаздымак: мы з мамай рыхтуем вясной
участак пад бульбу, які за матуліным садам. Але ж гэты здымак
заўсёды кранаў і сэрца мамы, пры жыцці, і маё сэрца. Зараз ён удвая
кранае маё сэрца і душу, таму што ў аб’ектыў трапіла і рэчка
Васілёўка, і луг, і самае галоўнае – будынак старой канюшні, дзе
працаваў некалі дарагі наш тата Пётр Кандратавіч. Да таты на
канюшню тады і мама часта хадзіла, і я не адзін раз бегала.
Фотаздымка таты, на вялікі жаль, у нас няма. Збіраліся, як казала
мама, усе разам сфатаграфавацца, але не паспелі. Сёння няма ўжо
будынка канюшні, хамутні, калёсаў каля іх. Але добра, што ёсць у
мяне гэты здымак. Ён – мая памяць. Калі гляджу на луг каля роднай
рэчкі Васілёўкі, то памяць вяртае мяне да тых радасных хвілін
дзяцінства, калі разам з мамай не адзін раз замочвалі ў рэчцы палатно,
вытканае залатымі рукамі мамы. Потым расцілалі на лузе для
адбельвання каб і ручнікі былі белыя-белыя. І бялізну можна было
пашыць з гэтага палатна. Самыя прыгожыя ручнікі мама ў святы
даставала з куфара і вешала на ікону да Бога. Мама ведала, што
ручнік-набожнік нясе ў сабе магічнае значэнне – багацце на стале і
дабрабыт у сям’і, што ручнік сімвалізуе ўтульнасць хаты, гасціннасць
яе гаспадароў. А ўзор на ручніку з’яўляецца сапраўдным абярэгам
сям’ і і гаспадаркі.

                                                            40
   37   38   39   40   41   42   43   44   45   46   47