Page 44 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 44
Прапануе маме і мне гасцінцы. Мы разам – за абедам ці вячэрай. За
сталом жа ў мамы заўжды жыло чаканне нас, дзяцей і ўнукаў. Дарэчы,
і ў нашай сям’і, як і ў кожнай прыстойнай сям’і, здаўна існуе правіла:
за стол першымі запрашаюць бацькоў. Таму і сёння, кожнай раніцай,
у час абеду і за вячэрай, я перш за ўсё здымаю букет жывых кветак з
матулінага табурэта, прыстаўляю бліжэй да стала яшчэ адзін стул і
запрашаю маці і тату, усіх спачылых родных за стол. Так раблю я не
толькі на восеньскія Дзяды і вясновую Радаўніцу, а ў кожнае вялікае
свята, кожны дзень. На асобную талерку змяшчаю пакрысе тых страў,
якія знаходзяцца на стале. Гэта – не дзіва. Я раблю гэта таму, што
яшчэ са студэнцкіх гадоў памятаю словы выкладчыка, кандыдыта
філалагічных навук, а зараз галоўнага рэдактара выдавецтва
“Адукацыя і выхаванне” Івана Крука: “Перш чым сабе – продкам”.
Дарэчы, гэта яго меркаванне і сёння на старонках газеты “Звязда” у
рубрыцы “Народнае мудраслоўе”. Між іншым, рэшткі тых страў з
талеркі аддаю птушкам, бо менавіта птушкі, згодна народнай
мудрасці, з’яўляюцца пасрэднікамі паміж намі і продкамі.
42