Page 49 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 49

І тыя словы, што на адвароце пастамента:

                          “Дорогая мама!
                          Ты была нам солнцем ясным,
                          радостью и счастьем,
                          И в памяти нашей
                          всегда ты будешь живой.
                          И вечно с нами
                          Образ твой светлый и святой».

       Магчыма, мама кожны раз і пачуе ўсе гэтыя нашы словы.
       Кожны раз я кажу матулі шчыры дзякуй за тое, што яна і з
іншага свету прыяе мне, як казала тады ў апошнія дні свайго зямнога
жыцця. І за тое, што душа матулі ўвесь час зберагае мяне. Відаць,
адчувала мама, што мяне абразілi, за справядлівую заўвагу. І ўбачыла
я сон: мама прыехала на кані дадому, пасадзіла мяне на калёсы і
паехалi мы ў наш любiмы зялёны гай Баранаўка. Так любая мама з
iншага свету падтрымлiвала мяне ў гэтай жыццёвай сiтуацыi,
дапамагала выходзiць мне з яе без наступстваў для майго здароўя.

                             Маму ў сэрцы нашу

       Сваіх страчаных я ў сэрцы нашу. Замяніць іх немагчыма – ні
маці, ні тату, ні адчуванне цеплыні, клопату і любові самых родных. Я
і зараз ў душы не магу прымірыцца з явай, што мамы няма ў гэтым
свеце. Любові і дабрыні мамы мне не забыць ніколі. І красу яе душы,
тое святло і цеплыню, што выпраменьваліся з самых добрых,
ласкавых маміных вачэй. Як сустракала мяне мама і праводзіла. І як
свяцілася яна радасцю і шчасцем заўсёды, калі ўсе мы разам збіраліся
ў бацькоўскай хаце.

                                                            47
   44   45   46   47   48   49   50   51   52   53   54