Page 51 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 51
памяць пра маці і тату, усе мае словы на ўспамін, гэта і ёсць працяг
маіх стасункаў са сваімі дарагімі бацькамі.
У дзень сваяго нараджэння iду да родных, што у бярозах
паснулi. Каб нiзка-нiзка пакланiцца дарагiм маiм мацi i тату. I сказаць
iм шчыры дзякуй за тое, што падаравалi мне жыцце. I за ўсё сказаць
дзякуй бацькам i ўсiм родным. Жывыя кветкi i гасцiнцы ўсiм
пакласцi, пастаяць каля магiлаў. Вось так дзень нараджэння
адначасова пераўтвараецца ў дзень памiнання i падзякi.
Мама – мая малiтва, вечная i святая. Галоўны чалавек у маiм
лёсе – мама. Памяць мяне па зямлi вядзе, памяць пра ўсiх родных i
блiзкiх, чыя душы на высокiх нябёсах.
Як сонца i месяц па Млечнаму Шляху iдуць нада мною i мацi i
тата. Дарагая матуля знаходзiцца дзесьцi сярод зорак i з нябёсаў
глядзiць з любоўю на мяне. Я адчуваю яе любоў. Мама, ты ў маiм
сэрцы – заўжды. Ты жывая для мяне, пакуль я дыхаю i жыву…
Прыпеўкі, песні, вершы ад матулі – у спадчыну
Лёс не песцiў матулю. Толькi ў маладосцi i давялося мацi
складаць i спяваць прыпеўкi i песнi. I ў апошнюю сваю восень.
Часцей я чула словы яе малiтвы пад абразамi i цiхi шэпт малiтвы да
Бога, калi лажылася спаць. Яна ведала шмат духоўных песень, таму
што яе бацька быў пеўчым у галоўчынскай царкве. Цяпер шкадую,
што занатавала толькi маленькую частку яе прыпевак i песень.
Прыпеўкі
А не все по горю плакать,
А не все по нем тужить.
Надо горя половину
Да на радость отложить.
49