Page 50 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 50

І слоў сардэчных любай мамы мне не забыць ніколі. Грэюць
мяне і па сёння нават гэтыя словы маці: “Вера прыехала і ўсё
загаварыла”. Саграюць мяне ўзімку прыгожыя жакеты, шарфы,
шкарпэткі, якія мая любая мама для мяне звязала. Калі бяру іх у рукі,
то перш за ўсё цалую матуліны вырабы, а потым, разам з горкай
слязою, кажу гэтыя словы: “Сардэчны дзякуй табе, мама, за ўсе твае
падарункі, у якіх і сёння я адчуваю цеплыню тваіх ласкавых, умелых
рук. І за тое, што ногі мае на падлозе грэюць тыя ходнікі, што ты,
дарагая мама, у апошні час вязала, хоць і рукі твае так пакутвалі ад
хваробы суставаў”. Кожнай раніцай я абціраю свой твар белым-белым
матуліным ручніком-уцірашам. Спачатку цалую ручнік. І нібы
сустракаюся з маці. Прыгадваю ранак, калі тупала мама, завіхалася
каля печы.

       Любая мама цеплыню свайго сэрца аддала нам да канца.
Пакінула нам толькі добрае, светлае, шчырае. Для мяне не было і
няма чалавека раднейшага і даражэйшага за маці. Як жа балюча без
мамы па зямлі хадзіць, як маркотна і адзінока. Кладучыся спаць, я
заўсёды шапчу-прашу: “Мамачка, прысніся мне, хоць у сне пабудзь са
мной”.

       Усё жыццё з бацькоўскай зямлёй ў мяне незвычайная моцная
сувязь. Яна ў мяне адна зямля продкаў святая. З горада я заўжды
спяшалася ў родную хату да дарагой і любімай мамы. І мама заўсёды
чакала мяне каля акенца. Чакаць ніколі не стамлялася. А я ўсё ў
дарозе, даўгачаканай да яе, скрозь снег, дажджом, у туманы – пакуль
жывая была мама. Душою я не ачарсцвела, не страціла самае святое –
любоў да маці і таты, да роднай хаты, да той зямлі, дзе магілы
бацькоў. Бацькоўская хата сёння для мяне адзіны дом, маё гняздо, у
якім я – тая птушка, якая не хоча ляцець у вырай. Родны кут зберагае
мяне, жывіць і натхняе.

       Жыве бацькоўская хата. У душы маёй жыве памяць… Памяць
пра цудоўных бацькоў, якія вытрымалі выпрабаванне вайной, не
страцілі ні чалавечнасці, ні годнасці, ні душэўнага хараства, здабылі
зямную чалавечую мудрасць і заслужылі незямной памяці.

       Зберагаю я ў сваёй памяці душэўнае хараство маці і таты, якое
стварыла мяне, узвысіла мае думкі і пачуцці. Усё, што я раблю ў

                                                            48
   45   46   47   48   49   50   51   52   53   54   55