Page 47 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 47

І гэты фотаздымак зроблены ў тую восень, у дзень нараджэння
мамы, калі да яе прыязджалі высокія госці з Бялынічаў, прадстаўнікі
мясцовай улады з Галоўчына. Любая мама і вершы ім расказвала, і
нават, упершыню за многія дзесяцігоддзі, песні і прыпеўкі спявала.
Гэтыя песні матулі і сёння гучаць у маім сэрцы.

       Іншы раз мне здаецца, што мама толькі на некалькі хвілін
выйшла з хаты і хутка вернецца. Але праз некаторы час разумею, што
вярнуць маму ўжо немагчыма.

       Гляджу на здымкi i адчуваю, як сэрца сцiскае шчымлiвая туга –
няма на гэтым свеце нi мацi, нi таты, нi Уладзiмiра, Сашы, Галiны,
Андрэя, многiх родных i блiзкiх. I нiкуды не падзенешся ад гэтага.
Адно, што застаецца, дык гэта светлая памяць пра тое, як мы дружна
разам крочылi па жыццi, пераадольваючы цяжкасцi.

       Мілы, светлы вобраз дарагой, любімай мацi жыве ў сэрцы маім.
Засталася прысутнасць мамы ва ўсім: у рэчах, у размовах, ва
ўспамінах. Засталася прысутнасць любай мамы ў хаце, у двары, каля
сядзібы, на ўсіх сцежках…

       Я ўсё чакаю маму з невядомай дарогі ў матулінай хаце пад
ясенем. І ўначы луннай і калі світае, чакаю цябе, родная, сэрца
затаіўшы. Дзе ты, мама, боль мой святы? Дзе ты, мама, радасць мая?
Не дачакаўшыся, я зноў і зноў іду да магілы мамы. Рамонкі, званочкі,
ружы, гваздзікі, хрызантэмы, незабудкі, флёксы ёй нясу. І любімыя
кветкі васількі нясу заўсёды, нават у цёплым лістападзе. І сэрца сваё,
якое ўвесь час любіць маму. Боль, смутак свой і слёзы. І кожны раз
нясу любімай маці гарбату з сіропам шыпшыны і рабіны. Мама яе,
праз некальні дзён пасля свойго адыходу, у мяне ў сне прасіла.
Адразу прашу маму: “Мамачка, адгукнiся, скажы слоўца, хаця на
імгненне хачу пачуць я голас твой”. Потым на калені станаўлюся і
прашу ў мамы прабачэння: “Прабач мяне, мама, што можа ў тым мая
віна, што ад крыўды чужой і ад трывог за тых, хто побач, перастала
біцца залатое сэрца тваё”.

       Такой, як на фотаздымку ў апошнюю сваю восень, увекавечана
матуля на пастаменце помніка.

                                                            45
   42   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52