Page 43 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 43

Памятаючы пра ўсё гэта, сёння я працягваю традыцыі: у святы
на ікону змяшчаю прыгожыя матуліны ручнікі. І як самую вялікую
каштоўнасць і рэліквію захоўваю ў бацькоўскай хаце куфар мамы,
зберагаю ўсе яе прыгожыя ткацкія вырабы. Стол ў хаце засцілаю
прыгожым абрусам, вытканым мамай, ложак – падузорнікам,
аздобленым вязанымі мамай карункамі, а зверху – саматканым
дываном. І ходнікі саматканыя на падлогу змяшчаю.

       Фотаздымкі – гэта паглыбленне ў душу праз позірк.

       Мама і Саша адпачываюць на лаўцы паміж дубам і клёнам. Яны
глядзяць у аб’ектыў такія шчаслівыя і радасныя ад сустрэчы. Бо не
так часта, як хацелася б сыну, даводзілася яму прыехаць да любай
маці. І кожны прыезд Сашы ў вёску – свята для мамы. Я бачыла, як
мама ўся свяцілася радасцю. Радаваліся яго прыезду ўсе родныя,
сябры, аднавяскоўцы як дарослыя, так і дзеці. Сёння з фотаздымка
мама і Саша глядзяць на мяне. Углядаючыся ў гэты здымак, я нібы на
імгненне зноў сустрэлася з роднымі. Мы разам у бацькоўскай хаце: на
стале ў мамы пачастункі, якія яна для Сашы зберагала. Часцей за ўсё
гэты былі смачныя мясныя вырабы. Саша гатуе гарбату, запрашае
маму да стала, дапамагае маме ўладкавацца на яе любімым табурэце.

                                                            41
   38   39   40   41   42   43   44   45   46   47   48