Page 40 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 40

Бязлітасны час не дае магчымасці яшчэ раз пражыць тыя
шчаслівыя моманты, як разам з мамаю сушылі ў садзе траву, якую,
дарэчы, я сама касіла, як ўбіралі сена. А ўвосень радаваліся добраму
ўраджаю яблыкаў, убіралі іх, шчодра дзяліліся яблыкамі з сябрамі,
сушылі іх. Зараз, як толькі ўваходжу ў матулін сад, асабліва вясной,
калі ён цвіце, квеценню густой адзеты, і ўвосень, як толькі яблыні
пачынаюць раняць свае спелыя сакавітыя яблыкі, сэрца маё тахкае
часцей і доўга-доўга не магу ўняць слёзы.

       І ўвосень, і ўзімку, калі я бяру ў рукі яблык, то заўсёды кажу,
шапчу маці гэтыя словы: “Вялікі дзякуй табе, любая мамачка, за смачны
штрыфель і радоўку”. Магчыма, мама, і пачуе. Добра, што пры жыцці
дарагой мамы, не адзін раз сказала ёй дзякуй за яблыневы яе сад.

       Словы падзякі сына Сашы жывуць у гэтых яго вершаваных
радках:

                          Низко кланяюсь, мама,
                          Спасибо тебе.
                          И за то, что густеет
                          Твой молоденький сад.

       І сын Сцяпан выказваў словы падзякі нашай матулі за смачныя
сушаныя яблыкі, якія яна ў вясомых бандыролях яму адпраўляла ў
далёкі Херсон.

                                                            38
   35   36   37   38   39   40   41   42   43   44   45