Page 35 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 35
Арыны, пакуль мела сілы, кожны год не адзін раз з вёскі Лазіцы
Шклоўскага раёна нават на веласіпедзе пераадольвала многія
кіламетры, каб толькі ўбачыць родную цётачку Праскоўю, пабыць
побач з ёю. Пагутарыць. І другая пляменніца таксама Аня, дачка
брата Івана, часта наведвала маці, з суседняй вёскі Север. Заўсёды
яны прывозілі маці пачастункі. І вясковая радня: пляменнік Сцяпан,
сын брата Аляксея, нявестка Зіна, стрыечная сястра Анюта, Васiль,
Санька, Алена, Маруся (дзецi i ўнучкi роднай сястры таты Еўдакii)
любілі працяглы час у нашай хаце з маці пасядзець, узгадаць мінулае.
І ўнук Сяргей, сын Уладзіміра, яго жонка Алена і іх дачка Даша
прыходзілі да бабулі Пашы, прыносілі ёй малака. Многія
аднавяскоўцы не праміналі магчымасці пасядзець побач з маці на
лаўцы паміж клёнам і дубам, паслухаць яе аповеды пра мінулае
жыццё-быццё.
Цяжкія выпрабаванні ў старасці
Ад радасці да смутку – рукой падаць. Доля падрыхтавала маці на
старасці яе гадоў цяжкія выпрабаванні: пасля цяжкай хваробы памёр
Уладзімiр. Знаходзячыся побач з матуляй, я не адзін раз чула, як яна,
кладучыся спаць, шаптала – прасіла: “Валодзя, сыночак, прысніся мне”.
Саша, як спецыяліст у радыяцыйнай медыцыне, з першых дзён
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пачаў актыўна займацца
вырашэннем шматлікіх праблем радыяактыўнага забруджвання
Магілёўшчыны: раз за разам выязджаў у пацярпелыя раёны, арганізоўваў
усе магчымыя мерапрыемствы для абароны насельніцтва, роднай
прыроды ад радыяцыйнага паражэння. Ён не шкадаваў сябе, выконваў
свой абавязак грамадзяніна, паэта, урача. Працаваў на будучыню, па
загаду сумлення. Гэта ў пэўнай меры і скараціла яго ўласныя дні.
Маці давялося пахаваць і аплакваць дарагога сына Сашу,
перажыць і такую трагедыю, суцяшэннем якой сталі хіба што
прачулыя сынавы вершы. Зараз я яшчэ больш усведамляю і разумею,
як цяжка было маці без Сашы і чаму яна кожны дзень брала ў рукі яго
кнігі паэзіі, падоўгу ўглядалася ў яго фотаздымак, пачынала па памяці
чытаць яго вершы. Плакала, і на старонкі кнігі капалі яе слёзы. Праз
33