Page 39 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 39
(На здымку: мама варочае сена ў сваім садзе)
Мілая, мудрая, шчодрая, руплівая мама, для ўсіх нас некалі
сваімі рукамі гэты сад саджала. З Галоўчына, больш за чатыры
кіламетры, адна несла дадому саджанцы. Сама капала ямы і дрэўцы
яблынькаў саджала. Шкадую, што я не змагла дапамагчы ёй у гэтым:
была далёка ад роднай хаты, бо, пасля размеркавання, працавала на
Міншчыне, у Нясвіжскім раёне. А сэрца маё, відаць, адчувала, што
мама робіць такую высакародную справу. Бо чамусьці і я, магчыма ў
адзін і той жа дзень, там на Нясвіжчыне, з лесу прынесла дрэўцы і
саджала іх каля будынка Астроўскай сельскай бібліятэкі, дзе я
працавала. Там зараз ужо прыгожы парк.
Крыху пастарэў матулін сад. Яблыні таксама сумуюць па матулі.
Ім маркотна і адзінока без гаспадарлівых рук мамы. Штодня іду я ў
матулін сад, пад размашыстыя галіны дрэў, каб спаткацца з матуляю,
пабыць з ёю хаця ва ўспамінах.
37