Page 56 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 56
***
Сеяў наш Паўлюк авёс,
А вырасла смецце,
І Захар бурчыць пад нос –
Вось дык – ліхалецце.
Пакараў за нешта Бог,
Працу Паўлюкову.
Янка, Сідар і Пятрок,
Тэкля і Данілка –
Усе крычалі – гэта Бог –
Учыніў памылку.
Дзед Даніла, сівы мох,
Гнеўна кінуў словы –
Ды за тое, што Паўлюк і Захар,
Без малітвы, на папар,
Кінулі насенне.
Адшчапенцы, на ўвесь свет,
Да царквы ні кроку,
Толькі з кніжак і газет,
Не спускаюць вока.
Збожжа чысціў Апанас,
Круціў фармалінам,
А таксама зрабіў Аўлас
І Мікола з сынам.
Тут такая выйшла рэч,
Што сышліся людзі,
Жыта глянь – амаль да плеч,
А авёс – па грудзі.
Ухмыльнуўся Апанас,
У тым справа гэта,
Што і папы вучылі нас,
І вучыць нас газета.
54