Page 16 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 16

Застаўся недабудаваны дом. Добра памятаю, як я з маці мясілі
гліну, каб зрабіць з яе цэглу-сырэц. За чырвонай цэглай маці з Сашам
на кані ездзілі ў вёску Латва Шклоўскага раёна. Там быў цагэльны
заводзік. Каб накрыць дах, жалі на балоце чарот, а сенцы зрабілі з
яловых лапак.

       Саша і Сцяпан сталі маці памочнікамі па гаспадарцы. Таму і
з’явіліся ў Сашы такія вершаваныя радкі:

                         Ходил за плугом,
                         Сено стоговал.
                         И, медленному радуясь закату,
                         Сухие пни с братишкой корчевал,
                         Чтобы зима не выстудила хату.
                         И жито жал.
                         И жернова крутил…

       Не адну ноч даводзілася маці круціць жорны, каб было з чаго
выпякаць смачны хлеб на кляновых лісцях. Я добра памятаю, як
матуля вынімала з печы круглыя боханы хлеба, клала іх на слончык,
які быў засцелены бялюткім ручніком. У хаце, напоўненай пахам
свежага хлеба, наступалі хвіліны шчасця.

       А колькі разоў, клапатлівай нашай маці, прыходзілася
прачынацца на досвітку, каб накарміць нас, дзяцей, выправіць у
школу. Матуля расказвала мне аб тым, што з 1952 года навучанне ў
старэйшых класах стала платным. Саша, які вучыўся тады ў 8 класе,
прыйшоў дадому са слязамі на вачах. І мама ўсклала на свае
худзенькія плечы торбу з ячнымі крупамі і пешшу пайшла у
Бялынічы, за 22 кіламетры, на базар. Вярнуўшыся дадому, усе
выручаныя за крупы грошы яна адразу аддала ў рукі Сашу. На
наступны дзень ён такі радасны пайшоў у школу.

       Назаўжды запомніла я смак той бульбачкі, што толькі с печы,
якую маці мне нават на машыну падавала, якая ўжо ад’язджала з
нашай вёскі да роднай Галоўчынскай школы.

                                                            14
   11   12   13   14   15   16   17   18   19   20   21