Page 11 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 11

Па характары маці падабраўся і муж, наш
                                тата – незабыўны Пётр Кандратавіч. Ён
                                працаваў у калгаснай будаўнічай брыгадзе і
                                конюхам. Тата любіў людзей, любіў
                                прыроду, жывое. Са свайго падворку насіў
                                калгасным коням сена, а жарабяткам –
                                малако. А якім цудоўным цясляром і
                                сталяром быў тата!

                                       У гады ваеннага ліхалецця

       Хутка пачалася Вялікая Айчынная вайна.
       Тата прайшоў праз усе выпрабаванні Вялікай Айчыннай. І
выжыў ён няйначай, як толькі цудам.
       Мама ўжо ў першыя дні вайны ездзіла ў вёску Рагач за
Бялынічы капаць супрацьтанкавы роў. А на руках у маці было пяцёра
малалетніх сыноў.
       Рызыкуючы жыццём, дапамагала мама партызанам, чым толькі
магла. Пешшу хадзіла ў Магілёў, больш за сорак кіламетраў ад вёскі,
за соллю для партызан, дзялілася ежай, няглядзячы на голад.
Расказвала мне, што не адзін раз наведваліся да іх партызаны. Свае
павозкі пакідалі каля хаты маці, а самі адыходзілі да іншых жыхароў
роднай вёскі. Калі гэта было ўзімку, то мама прасіла малалетніх
сыноў Сашу і Сцяпана пакатацца больш працяглы час на санках па
двары, каб немцы не заўважылі сляды партызан.
       Мама брала на сябе бяды паболей, а дзяцей ратавала ў вайну.
Шмат разоў ёй прыходзiлася з малымi сядзець ў акопе. Аднойчы
фашысты акружылі родныя Васількі, пачалі выганяць з хат усіх
жыхароў. Па ўсёй вуліцы разносіліся плач і крыкі дзяцей і дарослых.
Падганяючы прыкладамі, немцы сабралі ўсіх у адным месцы,
пасярэдзіне вёскі. Фашысты мелі намер расстраляць усіх жыхароў за
сувязь з партызанамі. Выратавала аднавяскоўцаў, у тым ліку і маю
маці з сынамі, мясцовы зубны ўрач, Надзея Аляксееўна Саўчкова. Яна

                                                             9
   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16