Page 9 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 9

Бацькоўская хата была і
                                              ёсць у лёсе маім. Родны кут –
                                              святыня. Адсюль мне ўжо да
                                              глыбокай старасці чэрпаць
                                              успаміны. І з любай маці цяпер я
                                              разам толькі ва ўспамінах... Я
                                              памятаю да драбніц кожнае
                                              імгненне зямных стасункаў з маці.
                                              Прад маімі вачыма заўсёды
паўстае мама, такі родны кожнаю рысаю і маршчынкаю любы і дарагі
яе твар.
       Матуліна прыгажосць пачыналася з самых добрых, сініх, як два
васількі, вачэй, працавітых і шчодрых рук. Памятаю, як маці разлівала
сырадой у некалькі гарлачоў і прасіла мяне аднесці то адной суседцы,
то другой. З дзяцінства я бачыла, як маці дапамагала сталым
аднавяскоўцам сушыць сена, жаць жыта, выкопваць бульбу, як насіла
ім ваду з калодзежа. Мацi была прыгожай не толькi знешне. Яна мела
добрае, чулае сэрца і светлую, вялiкую душу.

                  Жыцця няпростыя старонкі

       Жыццё маці, Праскоўі Парфенаўны, выдалася няпростым, але
яна з годнасцю прайшла праз усе выпрабаванні – выстаяла, усё
вытрымала. Нарадзiлася яна ў 1909 годзе, у сялянскай сям'i Парфена і
Дар'і Гевад у вёсцы Васiлькi, прыгожым куточку Бялынiцкай зямлi.
Яе бацькi былi працавiтымi, спагадлiвымi, шчырымi, сумленнымi i
сцiплымi людзьмi. Відаць, і дата нараджэння мамы, 14 кастрычніка,
якраз на Пакроў Прасвятой Багародзіцы і тое, што яна мела імя
святой Вялікамучаніцы Параскевы (апякункі жанчын і рукадзелля),
значна ўплывалі на яе жыццё. І наканавана было ёй з дзяцінства быць
апякункай спачатку сваіх бацькоў, Дар'і Васiьеўны і Парфена
Данiлавiча, усіх з іх сям’і (сястры Арыны, братоў Iвана i Аляксея), а
калі стварыла ўласную сям’ю – нашай заступніцай, з маленства і на
ўсё жыццё.

                                                             7
   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14