Page 6 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 6

і па сёння зберагаюць мяне.

    Няма чалавека, даражэйшага за
                       маці

       Я была шчаслівай, пакуль жыла маці – самы лепшы, самы
родны, самы дарагі і самы надзейны для мяне чалавек.

       Матуля любіла нас адкрыта і шчодра. А мне, даўгачаканай дачцэ
і самай малодшай у нашай сям’і, здаецца, аддавала ўсё святло і
цеплыню, пяшчоту сваёй душы, аберагала ад злога, вучыла дабрыні і
справядлівасці. Любоў да маці ў мяне – з пялёнак, з маленства і да
старасці. Матуля была для мяне сонейкам ясным, радасцю і шчасцем.
І я выкарыстоўвала кожную магчымасць, каб пабыць з ёю побач, каб
дапамагчы. А зімовымі вечарамі разам узгадаць кранальныя моманты
сумеснай працы на прысядзібным участку. Як аднойчы жалі мы жыта
і цэлы дзень побач з намі быў смелы, добры бусел, наш сябра. Ён
сваеасабліва дапамагаў нам: стымуляваў нас, жнеяў, тым, што
пералятаў за намі па іржышчы з аднаго грудка травы, якую мы
выбіралі з жыта, на другі. І дапамог нам зжаць ніву ў 18 сотак.
Дарэчы, буслы, аднойчы зрабіўшы гняздо на вязе за хлевам, так і

                                                             4
   1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11