Page 10 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 10
З дзевяцігадовага ўзросту
Паколькі яе маці, Дар’я Васільеўна, часта хварэла, а старэйшая
дачка Арына рана выйшла замуж, маёй маці з дзевяцігадовага ўзросту
давялося выконваць у доме ўсю жаночую работу і працаваць па
гаспадарцы.
Што ж да адукацыі, то скончыла яна ўсяго толькі два класы
пачатковай школы, якая знаходзілася ў бацькавай хаце. Аб вучобе ў
наступных класах ёй нават і марыць не даводзілася – у сям’і трэба
было працаваць.
Веды яна схоплівала, седзячы за прасніцай ці кроснамi. Варта
было пачуць адзін раз верш – запамінала яго назаўсёды. Потым часта
расказвала гэтыя вершы нам, дзецям.
Мама казала мне, што ўжо ў дзесяцігадовым ўзросце яна не
только ежу добра гатавала, хлеб выпякала, а і на працягу года
апрацоўвала па 60 вязанак льну, а ў кожнай вязцы па 50 “жменяў”.
Прала, ткала. Такой цудоўнай рукадзельніцай стала. Калі падрасла
крыху, то паступова папаўняла яшчэ і асобны куфар для дзяўчыны
“на выданне” сваімі прыгожымі ткацкімі вырабамі: ручнікамі,
вышытымі ўзорамі і аздобленымі карункамі, абрусамі, сурвэткамі,
накрыўкамі, і такімі ж прыгожымі, вязанымі кручком, вырабамі.
Аднойчы матуля прызналася мне, што ў юнацтве ў яе была
магчымасць браць урокі пашыву адзення ў галоўчынскага майстра.
Ды ў бацькоў не знайшлося 15 рублёў на навучанне. А ёй так
хацелася авалодаць гэтым рамяством!
Шчаслівыя дні маладосці
А як цудоўна спявала маці! Чароўны і непаўторны голас ёй
перадаўся ад бацькі Парфена Данілавіча. А яшчэ ў маці асобныя
словы заўсёды самі складаліся ў прыпеўкі.
Вольнымі ад працы і сялянскіх клопатаў вечарамі ў доме было
людна: і мясцовая моладзь і дарослыя прыходзілі паслухаць песні
Праскоўі.
8