Page 13 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 13
Тающим полем идет,
Чуть улыбаются губы.
Вешнее солнце течет
На черные комья бульбы.
Сморщенный тот крахмал –
Со сковородки блинами –
Детские рты обжигал,
Остуживал слезы мамы.
Если бы кистью умел…
А ў час жніва, на ўбраных калгасных палетках, збіралі Саша і
Сцяпан каласы. Праз некаторы час маці скібачкі хлеба на хлебніцу
клала – “усім па дзве, каб падужэлі трошкі, сабе паменш – скарыначку
ды крошкі”.
Аднойчы мне, ужо зусім дарослай, матуля нечакана сказала: “Ты
ў мяне спакойная была”, і распавяла пра першыя дні, месяцы і гады
майго жыцця. Менавіта з аповеду маці я і даведалася аб тым, што
мама, двойчы падаравала мне жыццё. Зусiм маленькай захварэла я так
цяжка, што нават урач Галоўчынскай участковай бальніцы, Барыс
Назарэўскі, да якога прынесла мяне маці, ужо сказаў ёй: “Жыць ёй
засталося лічаныя гадзіны”. Толькі любая мама мела надзею на
лепшае. Яна прыхінула мяне да сябе, прынесла дадому і акружыла
мяне такою любоўю, такою пяшчотаю, так клапацілася пра мяне, што
нават маё дзіцячае сэрца гэта ўсё адчувала і ў знак удзячнасці, любай
маці, працягвала ўвесь час біцца побач з залатым сэрцам маці.
Грудным гаючым малаком маці карміла мяне да трох гадоў – і
выхадзіла мяне, захавала мне жыццё. Падтрыманая чулымі і
клапатлівымі рукамі бацькоў, я рабіла першыя крокі, расла ў сям’і і
міжволі ў цудоўных бацькоў пераймала будучыя чалавечыя навыкі,
звычкі.
Мама ж тады выходзіла ў калгас на палявыя работы, і мяне з
сабою брала.
11