Page 12 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 12

не разгубілася ў тыя страшныя хвіліны, а знайшла, відаць, вельмі
ўнушальныя для фашыстаў словы, якія сказала на нямецкай мове.

       І немцы жанчын і дзяцей адпусцілі, а мужчын, у тым ліку і тату,
і дзядзькуАляксея, роднага брата маці, забралі і пагналі іх пешшу, як
потым стала вядома, у горад Барысаў, трымалі ў лагеры. Падпалілі
тады фашысты будынак школы. Памятае гэта добра мой брат Сцяпан,
і наша стрыечная сястра Анюта. Ім было тады гадоў па пяць.

       У жудасныя гады вайны не адзін раз прымала мама ўдары
нелітасцівага лёсу: у 1941-м на фронце загінуў брат Іван. У
фашысцкую акупацыю пахавала мама нашых брацікаў, сыноў –
немаўля Мікалая і пяцігадовага Паўліка, брата Аляксея, якому хаця і
ўдалося ўцячы з палону, але ён захварэў і хутка памёр.

       Увесь час хвалявалася маці і за мужа, нашага тату, Пятра
Кандратавіча, які пераносіў пакуты ў нямецкім лагеры, і за татавых
братоў Аляксея і Сцяпана, якія змагаліся з фашыстамі на фронце.

       Пакуты не зламалі маці. Мама была багатая духам, таму што
людзям дарыла многа. Сілы духоўныя дадавалі маці фізічных сіл. Як
ні цяжка было матулі, яна ўсё ж заставалася дабразычлівай,
спагадлівай і сціплаю жанчынай.

       У канцы пераможнага сорак пятага радаснаю падзеяй у сям’і
стала нараджэнне доўгачаканай дзяўчынкі, мяне.

                      У цяжкія пасляваенныя гады

       І для нашай сям’і пасляваенны час быў вельмі цяжкі. Галоднай
вясною, калі аралася калгаснае поле пад зернавыя, Маці з малымі
Сашам і Сцяпанам збіралі мерзлую бульбу. Пазней Саша, які стаў
урачом і паэтам напісаў такія прачулыя радкі дзіцячых успамінаў:

                          Если бы кистью умел –
                          Стала бы память картиной.
                          Каждый бы разглядел
                          Женщину с полной корзиной.

                                                            10
   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16   17