Page 7 - МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай
P. 7

жылі доўгі час толькі каля сядзібы
                                             матулі. Яны ж каля добрых людей
                                             гнёзды будуюць.

                                                    Згадвалі мы і аб тым, як у
                                             канцы верасня апошнія барозны
                                             бульбы капалі ўжо пад зоркамі,
                                             якія незвычайна ярка зіхацелі ў
                                             небе. Стаміліся вельмі, але былі
                                             такія шчаслівыя, таму што здолелі
за паўдня не толькі выкапаць 12 сотак бульбы, а яшчэ адначасова і
выбіраць яе па памеру. І пра многае іншае, светлае і добрае згадвалі
мы. З любай мацi мне было так добра ў нашым невялікім, але светлым
i ўтульным доме.
       Здаецца, так будзе вечна. А час бязлітасна забірае родных
людзей. І з мамаю я не дагаварыла, пра многае не паспела распытаць,
не выслухала…
       На вялікі жаль, 8 красавіка 2008 года мамы не стала. Самы
пакутлівы час – без маці. Які ж боль адчуваю, што побач не б’ецца
сэрца дарагой і любімай мамы, што ніколі ўжо не прытулюся да самай
родной душы і не пацалую больш цёплыя рукі маці. Што ніколі ўжо
не будуць сустракаць мяне самыя добрыя, ласкавыя, сінія-сінія вочы
любай маці. І не пасядзім мы ўжо разам на лаўцы пад старай хаткай,
на бервяне за паветкай. І не пачую я больш лагодных слоў дарагой
маёй мамы. Боль страты маці – не пакідае маё сэрца ніколі. Гэту рану
не здольны залячыць нават час. Дапамагае адзінае – памяць аб маці.
Матуля жыве ў памяці маёй і ў сэрцы маім. І я сэрцам тулюся да
роднай бацькоўскай зямлі, да сваёй вёсачкі Васількі, дзе жыцця майго
выток, дзе мае карані і магілы бацькоў. У памяць аб матулі ўвесь час
гарыць святло ў бацькоўскай хаце пад ясенем. Жыву ў роднай хаце, у
якой нябачна прысутнічаюць маці і тата – мае добрыя анёлы-ахоўнікі.
Дзе асабістыя рэчы матулі, усё чым даражу. Тут жыве святло і
цеплыня матулінай душы.
       Штодня малюся за маці і тату, усіх родных, бо малітва
дапамагае душам родных хутчэй дасягнуць неба. Да магілаў родных
іду, каб нізка-нізка пакланіцца ім і памяццю сэрца і цеплынёй сваёй

                                                             5
   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12