Page 9 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 9
Адразу ж пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў газета «Перамога» (новая назва газеты) зноў стала
выходзіць адкрыта, заклікаючы бялынічан аказваць дапамогу фронту,
мабілізоўваць усе свае намаганні на хутчэйшае аднаўленне разбуранай
акупантамі народнай гаспадаркі, загойваць раны вайны. Рэдактарам
газеты да 1949 года быў Сямён Самуілавіч Вайсберг. Пасля Вайсберга
С. С. адказным рэдактарам раёнкі быў назначан Камароў Мікалай
Сцяпанавіч, які працаваў на гэтай пасадзе з 1950 года да 1961.
У 60-80 гады газета на сваіх старонках узнімала актуальныя
праблемы далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыдруцкага
краю, асвятляла стваральную працу рабочых, калгаснікаў, нашай
інтэлігенцыі. Яна ўпарта і настойліва, як каштоўнае зерне, па крупінцы
збірала і абагульняла перадавы вопыт і рабіла яго здабыткам самых
шырокіх мас. У гэты час магістральнай тэмай раёнкі быў чалавек
працы. Журналісты не шкадавалі месца ў газеце, каб ярка, вобразна,
пранікнёна расказаць аб перадавіках спаборніцтва, людскіх праблемах.
З мая 1962 года раённая газета атрымала назву «Зара камунізму».
Да 1974 года рэдактарам газеты працаваў Мікалай Ціханавіч Рабцэвіч.
У 1991 годдзе – газета «Зара камунізму» перайменавана ў «Зару
над Друццю».
1974-2005 рэдактар газеты — М. І. Падабед.
Са студзеня 2006 года газету ўзначаліў А. М. Кунцэвіч.
З верасня 2009 года па сёняшні дзень газету ўзначальвае Міхась
Карпечанка.
«Раёнка» з'яўляецца лаўрэатам Усесаюзнай прэміі імя М. І.
Ульянавай, за апошнія 20 гадоў 14 разоў станавілася пераможцай
рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў на лепшае асвятленне
эканамічных, сацыяльна-культурных, патрыятычных і іншых праблем
нашай рэчаснасці.
Ва усёй сваей дзейнасці «Зара над Друццю» абапіраецца на
шырокія масы працоўных, развівае і умацоўвае сувязі з чытачамі –
сваімі галоўнымі карэспандэнтамі. Дзесяткі гадоў супрацоўнічаюць з
«раёнкай» А. Н. Пліндоў, Т. М. Ракіцкая, А. I. Марозаў, А. А.
Войлакава і іншыя.
Праз газету ляжыць шлях у вялікую літаратуру членаў Саюза
пісьменнікаў : Віктара Хаўратовіча, Змітрака Марозава, Міколы
Купрэева, Вячаслава Казакевіча, Васіля Найдзіна, Рыгора Яўсеева,
Міхася Карпечанка.
У 2008 годзе «Зара над Друццю» стала лаурэатам IV
Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» у