Page 7 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 7
Літаратура
Дзеравяшка, В. Адкуль лекі? Каму – з рынку : Голас трывогі : [аб
забеспячэнні насельніцтва раёна медпрэпаратамі] / Васіль Дзеравяшка
// Зара над Друццю. — 1994. — 21 верасня. — С. 2.
Лекаў стала менш : [гутарка з загадчыкам раённай аптэкі
П. А. Старасценкам] // Зара над Друццю. — 1991. — 27 жніўня. — С. 2.
Цыркуноў, В. Адна са старэйшых на Беларусі : [з гісторыі
Галоўчынскай аптэкі] / В. Цыркуноў // Зара над Друццю. — 2005. —
6 ліпеня. — С. 4.
120 год тэлеграфу
У 1901 годзе на Бялыніцкім паштовым аддзяленні стаў дзейнічаць
тэлеграф. У 1937 годзе ў райцэнтры 87 тэлефонных апаратаў.
1957 год. У раёне развіваецца тэлефонная сувязь. Тэлефанізаваны
ўсе сельскія Саветы і большасць калгасаў. Агульная працягласць
тэлефонных ліній складае 144,4 кіламетра, а колькасць абанентаў
узрасла да 157. У АТС устаноўлена аўтаматычная тэлефонная станцыя,
якая звязвае сельскія Саветы і калгасныя зоны. Бялыніцкая і
Каліноўская машина-трактарная станцыі звязаны з калгасамі пры
дапамозе радыёстанцыі.
Са студзеня 1999 года ўведзена ў строй новая АТС на 1 тыс.
нумароў. Насельніцтва абслугоўвае 20 аддзяленняў сувязі і 17 АТС.
Колькасць тэлефонных апаратаў сеткі агульнага карыстання на
01.09.2000 г. склала 5318, з іх хатніх — 4225. 2000 год.
Прадпрыемствамі сувязі агульнага карыстання насельніцтва аказана
паслуг на 51 мільён рублёў (22,6% агульнага аб'ёму платных паслуг).
На працягу 2004 года ўстаноўлены ў кватэрах жыхароў раёна 644
тэлефоны, было набыта і ўстаноўлена 14 таксафонаў — у тым ліку па
аднаму ў вёсках Вішоў і Міхалоў. На працягу 2004 года праведзена
вялікая работа па пераабсталяванню тэлефонных станцый у Галоўчыне
і Цяхціне. Бясплатна тэлефанізавана жыллё 44 ветэранаў і інвалідаў
Вялікай Айчыннай вайны, больш за 100 жыхароў раёна атрымалі
тэлефонную сувязь на льготных умовах аплаты.
Развіваецца альтэрнатыўная сістэма тэлефоннай сувязі —
мабільная. Сёння “сатавікі” нармальна працуюць у Заполлі, Баханях,
Дзевашычах, Машчаніцы, Бялынічах і шэрагу іншых населеных
пунктаў раёна.