Page 8 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 8
Літаратура
Прыдарожны, В. АТС у Свяцілавічах / В. Прыдарожны // Зара над
Друццю. — 1968. — 6 студзеня. — С. 2.
Капылова, Н. Праца з людзьмі патрабуе ветлівасці : [аб рабоце
Ланькаўскага паштовага аддзялення сувязі] / Н. Капылова // Зара над
Друццю. — 2015. — 12 жніўня. — С. 4.
90 год са дня выпуску
першага нумару газеты «Чырвоны калектывіст»
Першы нумар газеты «Чырвоны калектывіст» выйшаў у свет
26 студзеня 1931 года. За сваю гісторыю яна прайшла складаны і
слаўны шлях. Яе старонкі — гэта летапіс Прыдруцкага краю. Першым
рэдактарам газеты быў Мелехаў. Пасля яго да жніўня 1933 года на
гэтай пасадзе працаваў Масалкоў, а потым часова выконваў абавязкі Р.
Паўлюкоў. Са жніўня 1933 да 1937 года рэдактарам раённай газеты
працаваў І. І. Шклярэўскі.
1937 год. Газета выходзіць пад новай назвай «Калектыўная
праца». Расла яе папулярнасць, адточвалася майстэрства мясцовых
журналістаў.
Газета пісала пра жыццё калгаснай вёскі, пра развіццё народнай
гаспадаркі, асветы, культуры, аховы здароўя ў раёне.
У 1938 годзе рэдактарамі раёнкі працавалі Ф. А. Гевад, І. Р.
Чарняк, П. М. Казакевіч.
У 1939 годзе рэдактарам «Калектыўнай працы» становіцца
выпускнік газетнага тэхнікума, ураджэнец вёскі Васількі
Галоўчынскага сельсавета Д. Е. Казлоў. Даніла Еўдакімавіч добра
валодаў літаратурным словам, змог згуртаваць вакол сябе цікавы
творчы калектыў.
Па выніках 1940 года «раёнка» была зацверджана ўдзельніцай
Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве ў павільёне
«Друк».
Грозны 1941 год. Чорныя хмары вайны апусціліся над бялыніцкай
зямлёй. 10 сакавіка 1942 года на першым пасяджэнні падпольнага
райкама партыі было вырашана выдаваць раённую газету «Народны
мсцівец», рэдактарам якой быў зацверджаны Сцяпан Міхайлавіч
Левенец. Усяго «Народнага мсціўца» выйшла 25 нумароў тыражом
звыш 5000 экзэмпляраў.