Page 13 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 13

Хитрикова, Г. Второе зажжение «Зоркі» : [после капитального
ремонта открылся кинотеатр «Зорка»] / Галина Хитрикова //
Могилевские ведомости. — 2015. — 27 лютага. — С. 1.

      Яско, А. Сверхновая “Зорка” и другие метаморфозы Белыничей :
[что изменилось в райцентре за последние 20 лет] / Алена Яско //
Сельская газета. — 2015. — 6 августа. — С. 7.

               85 год са дня стварэння Бялыніцкага лясгаса

      Гісторыя Бялыніцкага лясгаса пачынаецца з 9 верасня 1936
года. У склад якога на той час першапачаткова ўваходзіла 6 лясніцтваў
: Бялыніцкае, Круглянскае, Цяхцінскае, Эсьмонскае, Асавецкае і
Друцкае (канторы апошніх дзвюх размяшчаліся ў вёсках Забалоцце і
Аксенькавічы).

      Устанавіць прозвішча першага дырэктара прадпрыемства пакуль
не ўдалося. Архіўныя матэрыялы загінулі ў пажары. Вядома, што
перад вайной дырэктарам лясгаса працаваў Лахман Вільгельм
Альбертавіч. У верасні 1945 года дырэктарам Бялыніцкага лясгаса
была Сечына Клаўдзія Цімафееўна. Загадам Магілёўскага абласнога
упраўлення лясной гаспадаркі ад 27 студзеня 1949 года ліквідавана
Друцкае лясніцтва. На 1 студзеня 1950 года у лясгасе лічылася 150
чалавек, з іх 35 жанчын.

      У лютым 1952 года дырэктара лясхоза Уладзіміра Іларыёнавіча
Тарнава абралі дэпутатам раённага Савета дэпутатаў працоўных.

      У 1955 годзе лепшыя работнікі Бялыніцкага лясгаса былі
прадстаўлены на ВДНГ СССР (выстаўцы дасягненняў народнай
гаспадаркі) у Маскве. Бялыніцкі лясгас прадстаўлялі Старавойтава
Кацярына Фамінішна, Коршунава Вольга Мартынаўна, Лапо Анастасія
Андрэеўна.

      У 1960 годзе ў лясгас уваходзілі 5 лясніцтваў: Бялыніцкае,
Цяхцінскае, Асавецкае, Эсьмонскае і Круглянскае, 12 участкаў і 102
абходы. У сакавіку дырэктарам лясгаса пачаў працаваць Аляксандр
Давыдавіч Аўсеенка. 31 кастрычніка быў выдадзены загад № 262 па
Галоўнаму ўпраўленню лясной гаспадаркі пры Савеце Міністраў БССР
«Аб арганізацыі новых лясніцтваў у лясгасах БССР». Згодна дадатка
№ 1 да гэтага загаду ад 31 кастрычніка 1960 г. Бялыніцкаму лясгасу
неабходна было арганізаваць чатыры новыя лясніцтвы: Кастрычніцкае,
Кіраўскае, Сярмяжанскае і Шапялевіцкае.
   8   9   10   11   12   13   14   15   16   17   18