Page 12 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 12
паспелі засумаваць, перарэзалі старшыня райвыканкама Мікалай
Кадаценка, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, намеснік
старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, начальнiк галоўнага
ўпраўлення iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi
аблвыканкама Анатоль Сiнкавец і дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага
прадпрыемства «Кінавідэапракат» Ірына Белякова.
Зараз у кінатэатры «Зорка» створаны самыя лепшыя ўмовы для
прагляду кінафільмаў: мяккія ўтульныя крэслы для гледачоў, новы
вялікі пасярэбраны экран і сучаснае кінаабсталяванне. Лічбавы
кінапраектар, гукавая сістэма DolbyDigital з 15 стэрэадынамікамі, а
таксама сістэма кінапаказу 3D Master Image забяспечваюць новы
якасны ўзровень дэманстрацыі фільмаў у фармаце 2D і 3D, якія
перадаюць выяўленчыя і гукавыя эфекты максімальна набліжана да
рэальнасці. Для прагляду кінафільмаў у фармаце 3D гледачы
атрымліваюць спецыяльныя акуляры. Акрамя гэтага, на другім паверсе
размешчана малая зала на 50 месцаў для правядзення тэматычных
мерапрыемстваў з выкарыстаннем кінатэхнікі.
Літаратура
Дамашняе відэа набіла аскоміну : [гутарка з дырэктарам
бялыніцкага кінавідэапрадпрыемства П. У. Ходаравым ] // Зара над
Друццю. — 1999. — 28 жніўня. — С. 3.
Магілеўчык, С. Цэнтр цікавых сустрэч – кінатэатр ці…
бібліятэка? : [аб сумеснай рабоце бібліятэкі і кінатэатра] / Святлана
Магілеўчык // Зара над Друццю. — 2020. — 9 студзеня. — С. 3 :
фота. — (Культура).
Маркава, С. У Бялынічах заззяла «Зорка» : [пасля рэканструкцыі
зноў адчыніў свае дзверы галоўны кінатэатр райцэнтра] / С. Маркава //
Рэспубліка. — 2015. — 26 лютага. — С. 3.
Супіталёў, А. Вядомы і незнаёмы Ленін : [у кінатэатры «Зорка»
прайшло мерапрыемства да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі,
сустрэчу падрыхтавалі цэнтральная раённая бібліятэка і райкам ГА
«БРСМ»] / Андрэй Супіталёў // Зара над Друццю. — 2017. —
1 лістапада. — С. 5.
Супіталёў, А. Чароўны свет кіно ў новым фармаце : [адбылося
афіцыйнае адкрыццё кінатэатра «Зорка»] / Андрэй Супіталёў // Зара
над Друццю. — 2015. — 28 лютага. — С. 1.