Page 11 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 11

Серыкаў, У. Нас натхняла «Натхненне» : [газеце « Зара над
Друццю» – 75] / Уладзімір Серыкаў // Зара над Друццю. — 2005. —
21 снежня. — С. 1.

      Сухараў, В. Шчырым словам и песняй ад сэрца : [70 год з дня
выхаду першага нумару газеты «Зара над Друццю»] / В. Сухараў //
Зара над Друццю. — 2001. — 3 лютага. — С. 1.

      Сухараў, В. За газетным радком : [вытрымкі з газет 1945-1992г.] /
Віктар Сухараў // Зара над Друццю. — 2005. — 28 снежня. — С. 3.

      Сухараў, В. Гэта наша з табой біяграфія : [газеце «Зара над
Друццю» — 75] / Віктар Сухараў // Зара над Друццю. — 2006. —
11 студзеня. — С. 3.

      Цыркуноў,В. З нашаю “Зарой… святлей і ў хаце! : [аб газеце
“Зара над Друццю”] / Васіль Цыркуноў // Зара над Друццю. —
18 сакавіка. — С. 1. (Падпіска).”

                            90 год са дня адкрыцця
                                     кінатэатра

      7 студзеня 1931 года ў манастырскім памяшканні адкрываецца
кінатэатр. 20 ліпеня 1965 года прайшла дэманстрацыя першага
фільма бялыніцкага кінагуртка створанага Віктарам Алёхінам
«Святкаванне 1 мая у Бялынічах».

      Паводле рашэння Магілёўскага кінааб’яднання, у кастрычніку
1997 года кінавідэапрадпрыемства было аб’яднана з раённым аддзелам
культуры.

      На сучасны момант кінаабслугоўванне раёна прадстаўлена
кінавідэапрадпрыемствам — кінатэатр «Зорка» і 13 сельскіх
кінаўстановак.

      У кінатэатры «Зорка» для дзяцей, моладзі і дарослых працуюць 2
кабіны індывідуальнага прагляду, пракат відэакасет, гульнявая
прыстаўка «Сега», відэадыскатэкі. Па спадарожнікаву тэлебачанню
прапаноўваецца 50 праграм. Супрацоўнікамі прадпрыемства
праводзяцца кіналекторыі маральна-прававой і ваенна-патрыятычнай
тэматыкі. Праводзяцца тэматычныя, прэм’ерныя паказы кінафільмаў.
Арганізоўваюцца сустрэчы з заслужанымі дзеячамі мастацтва
Рэспублікі Беларусь. Сумесна з МГК «Позірк» быў праведзены
Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў.

      28 лютага 2015 года адбылося афіцыйнае адкрыццё кінатэатра
«Зорка». Чырвоную стужку ў новы свет кіно, па якім бялынічане ўжо
   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16