Page 6 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 6

230 год з дня нараджэння К. Г. Чарноўскага, аднаго з першых
вынаходнікаў падводнага карабля

105 год з дня нараджэння А. М. Касаева, Героя Савецкага Саюза

85 год з дня нараджэння А. П. Мельнікава, паэта

85 год з дня нараджэння В. Я. Сухарава, літсупрацоўніка

85 год з дня нараджэння Р. І. Сарокі, паэта

70 год з дня нараджэння В. С. Казакевіча, паэта

60 год са дня нараджэння Л. Ц. Сідарава, паэта

60 год з дня нараджэння П. І. Дзімітрыядзі, мастака

                         385 год Галоўчынскай аптэцы
           са дня першага ўспаміну ў гістарычных крыніцах

      Першая аптэка на тэрыторыі сучаснага Бялыніцкага раёна
пачала дзейнічаць у Галоўчыне ў 1636 годзе. На жаль, зараз
немагчыма дакладна адказаць на пытанне, хто ж з’яўляўся
ўладальнікам аптэкі, і хто быў тым чалавекам, які вырабляў ад хвароб
самыя разнастайныя настойкі, парашкі, прысыпкі, адвары, мазі…

      Хутчэй за ўсё аптэка размяшчалася непасрэдна ў Галоўчынскім
замку, час узнікнення якога датуецца XVI стагоддзем, і належыла
альбо самаму ўладальніку мястэчка, альбо, магчыма, мясцоваму
брацтву дамініканцаў.

      Сапраўдную мужнасць і гераізм праявілі галоўчынскія медыкі, у
тым ліку і мясцовыя фармацэўты, у час Вялікай Айчыннай вайны. Тут
знаходзіліся тады толькі бальніца, і шмат яе работнікаў, з рызыкай для
свайго жыцця, сваіх сем’яў і блізкіх перадавалі партызанам лекі,
медыкаменты, перавязачны матэрыял.

      Галоўчынская аптэка аднавіла сваю дзейнасць у поўным аб’ёме ў
1945 годзе. Загадчыкамі яе працавалі : А. Слабада (1945 – 1960), затым
І. Матвейчук, М. Цюльманкова, Л. Валідкін, Г. Расуп, А. Снава, Л.
Каткова. З 1967 года загадчыкам з’яўляецца Людміла Іосіфаўна
Кавалёва.
   1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11