Page 4 - Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на 2021 год
P. 4

Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму раёну на
2021 год : бібліяграфічны паказальнік / ДУК “Бялыніцкая
цэнтралізаваная бібліятэчная сетка” ; Аддзел абслугоўвання і
інфармацыі ; [складальнік Н. Д. Струновіч; рэдактар Р. Г. Гапеева;
адказны за выпуск Ж. У. Санькова]. — Бялынічы : Бялыніцкая
цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. — 36 с. ; іл.

      “Каляндар знамянальных і памятных дат па Бялыніцкаму
раёну на 2021 год ” — бібліяграфічнае выданне, якое дапаможа
чытачам лепш пазнаць свой край, а бібліятэкарам — прапагандаваць
краязнаўчую літаратуру.

      Уключаныя ў яго знамянальныя і памятныя даты адлюстроўваюць
важныя падзеі гісторыі, палітычнага, гаспадарчага і культурнага
жыцця нашага раёна, дзейнасць знакамітых людзей, звязаных з нашым
краем.

      Да кожнай даты даецца кароткая даведка, указваецца літаратура, у
якой часам сустракаюцца і ілюстрацыі.

      Матэрыялы “Календара...” можна выкарыстаць пры рэкамендацыі
літаратуры чытачам, арганізацыі выстаў літаратуры, для падрыхтоўкі
гутарак, аглядаў літаратуры, тэматычных вечароў, папаўнення
краязнаўчых картатэк.

      Кожная бібліятэка павінна ў першую чаргу выкарыстоўваць тыя
лісткі “Календара...”, якія звязаны з іх мясцовасцю, з іх знакамітымі
землякамі. Ў гэтым вам дапаможа пералік знамянальных і памятных
дат, якія змешчаны ніжэй.

ДУК “Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка”, 2020
   1   2   3   4   5   6   7   8   9