Бялыніцкі раён – адзін з самых маляўнічых і цікавых куткоў Беларусі. Бялыніцкая зямля шчодрая на прыгажосць прыроды, працавітых і мужных людзей. Гісторыя гэтага краю звязана з многімі цікавымі падзеямі. Як вынік – мастацкія творы, народныя паданні, месцы, дзе прайшлі бітвы за Айчыну старажытныя помнікі і шмат чаго іншага, што можна аднесці да цудаў гэтага раёна.
Прапануем зазірнуць у нашу электроная база даных “Сем цудаў Бялыніцкай зямлі” усім тым, хто цікавіцца гісторыяй Бялыніцкага краю. Тут Вы пазнаёміцеся з некаторымі прыроднымі і гісторыка-культурнымі аб’ектамі Бялыніччыны.
Электронная база даных разлічана на ўсіх жадаючых і зацікаўленых у самастойным вывучэнні гісторыі і культуры роднага краю.