КАСКАД 3 СЯМІ АЗЁР

Возера Заазерскае адно з прыгажэйшых  азёр Бялыніцкага краю. Нямногія з тых, хто прыязджае сюды на адпачынак, ці проста з суму пабыць на лоне прыроды, ведаюць, што Заазерскае возера – самае пачатковае ў ланцугу сямі ледавіковых па паходжанні азёраў, якія знаходзяцца па суседству на тэрыторыі Эсьмонскага (Бялыніцкі раён) і Шапялевіцкага (Круглянскі) сельсаветаў:
за ім ідуць Карманоўскае, Чорнае (іншая назва – Курганаўскае), Пустое (у ім чамусьці не водзіцца рыба), Хотам’е (Святое), Сярэдняе, Воўсіцкае.
Навукоўцы сцвярджаюць, што яны звязаны паміж сабою падводнымі рэчкамі.
Заазерскае возера зніме стому і настрое на добры лад кожнага адпачываючага.