ГАРМАТА ЧАСОЎ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
1812 ГОДА

Той, хто знаёміўся з гісторыяй Бялыніцкага раёна, ведае, што ў час Айчыннай вайны 1812 года тут адбылося шмат ваенных падзей.
Адна з іх — вызваленне бялыніцкай зямлі ад французаў атрадам палкоўніка Дзяніса Давыдава. Дарэчы, гэты адважны камандзір, яшчэ і вядомы гусар-паэт.
У гонар народнага героя ў райцэнтры названа адна з вуліц, а ў адным з куткоў гарадскога пасёлка ўстаноўлена гармата часоў далёкай вайны. Работа выканана гомельскімі майстрамі.
Каля яе спыняюцца людзі, каб дакрануцца да гісторыі.