......................................................................................................................................................

— РОДНОЙ СВОЙ КРАЙ ЛЮБИ И ЗНАЙ —

......................................................................................................................................................

Малая Радзіма. Яе вобраз уяўляецца намі па-рознаму. Але ў той жа час ён адзіны і непаўторны, як колер сонца, як голас маці, як тыя прасёлкі, па якіх хадзілі прадзеды. У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі… Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.
Не толькі багатую прыроду пакінулі нам продкі. Як эстафету, перадалі яны сваю старажытную гісторыю. Да нашых дзён засталіся здзірванелыя курганы ды сівыя легенды. Крочаць сцяжынкамі следапыты і ажывае мінуўшчына…

Перейти

........................................................................................................................

 

Бялыніцкі раён – адзін з самых маляўнічых і цікавых куткоў Беларусі.
Бялыніцкая зямля шчодрая на прыгажосць прыроды, працавітых і мужных людзей. Гісторыя гэтага краю звязана з многімі цікавымі падзеямі. Як вынік — мастацкія творы, народныя паданні, месцы, дзе прайшлі бітвы за Айчыну, старажытныя помнікі і шмат чаго іншага, што можна аднесці да цудаў нашага раёна.
Прапануем вашай увазе электронная база данных «Сем цудаў Бялыніцкай зямлі».

Перейти

........................................................................................................................

 

У кожнага чалавека, які меў шчасце нарадзіцца на нашай зямлі, абавязкова ёсць свой ласкавы і шчымліва-непаўторны край, які ў шырокім паняцці Радзімы, звычайна, займае звыклае месца. І той, хто нарадзіўся і вырас ў прыгожым, цудоўным куточку беларускай зямлі пад назвай Бялыніччына, і той, хто пабываў тут выпадкова, назаўсёды захавае ў сэрцы яе непаўторныя краявіды.
Электронная база «Радзімая прыдруцкая зямля, часцінка нашай любай Беларусі», створаная Бялыніцкай раённай бібліятэкай, зберагае унікальныя звесткі з гісторыі вёсак, цікавыя факты аб знакамітых земляках, вершы, легенды, паданні Бялыніччыны. Спецыяльны раздзел «Галерэя» прадстаўляе шэраг фотаздымкаў, якія, безумоўна, зацікавяць ўсіх, хто вывучае, альбо мае інтарэс да гісторыі роднага краю.

Перейти