......................................................................................................................................................

ЛИТЕРАТУРНОЕ ПРОСТРАНСТВО

......................................................................................................................................................

Нам пашчасціла нарадзіцца ў вельмі багатым прыродай, найпрыгажэйшым кутку нашай Радзімы – у Прыдруцкім краі, у Бялыніцкім раёне. Тут маляўнічая прырода, шмат лясоў, вялізных палёў, блакітных азёр, рэчка Друць. Але не толькі гэтым слаўная наша зямля. Яна славіцца таленавітымі, гераічнымі і добрымі людзьмі. Наш сённяшні расповед пра Анатоля Іванавіча Марозава – настаўніка, гісторыка-краяведа. Усё яго жыццё – бясконцая адданасць абранай справе, ён заўсёды быў спагадным, чулым і неабыякавым да чужых праблем. Нястомна сваімі ўласнымі прыкладамі заклікаў любіць Бацькаўшчыну, вывучаць і шанаваць мінуўшчыну сваёй малой радзімы.
Прапануем вашай увазе электронную базу даных «Анатоль Марозаў: праз час і адлегласць», прысвечаную 60-годдзю з дня нараджэння настаўніка, гісторыка-краяведа.
Гэта база даных – сціплая даніна ўдзячнасці Анатолю Іванавічу Марозаву, які сваім талентам, самаадданай працай праслаўляў свой родны край, сваю Радзіму.

Перейти

........................................................................................................................

 

Бялыніччына…
Незвычайна прыгожы куточак роднай беларускай зямлі. Узгорыстыя яе мясціны плаўна пераходзяць у раўнінныя палі, ціхія рэчкі суседнічаюць з загадкавымі азерамі. А паабапал старажытных гасцінцаў і дарог, якімі выпраўляліся ў свет па навуку і працу нашы далекія продкі, шуміць залацістымі хвалямі збажына і міргаюць адтуль сінімі вочкамі васількі – гэтыя вечныя сімвалы роднай Беларусі.
Васількі – мілая сэрцу назва ціхай весачкі ў Бялыніцкім раёне, дзе ўпершыню пабачыў свет таленавіты паэт Аляксандр Пятровіч Мельнікаў. Родныя Васількі і ўся Беларусь далі яму надзейную стартавую пляцоўку, адчуванні густу і стыля.
Паэтызацыя роднага краю, памкненне да каранёў, адчуванне ўдзячнасці бацькоўскай хаце і вёсцы, якая прывучыла да працы, дала першыя ўрокі чалавечай дабрачыннасці, асновы гуманізму – матывы большасці яго вершаў.
Прапануем вашай увазе электронную базу данных «Святло паэтавай душы», прысвечаную 85-годдзю з дня нараджэння паэта.

Перейти

........................................................................................................................

 

Мы рады бачыць Вас на старонках нашай базы дадзеных «Літаратурная карта Бялыніцкага раёна» і запрашаем здзейсніць займальнае падарожжа ў літаратурнае асяроддзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Мэта гэтай базы – пазнаёміць з біяграфіямі пісьменнікаў і паэтаў Бялыніччыны, іх творчасцю, якія нарадзіліся тут альбо жывуць на тэрыторыі раёна.
У базе дадзеных паведамляюцца асноўныя біяграфічныя факты: даты нараджэння пісьменнікаў і паэтаў, месца нараджэння, адукацыя, жыццёвы шлях, пералічаюцца навуковыя і ганаровыя званні, рэспубліканскія, усесаюзныя і замежныя прэміі, адзначаюцца ўзнагароды ордэнамі і медалямі, членства ў Саюзе пісьменнікаў.
База дадзеных «Літаратурная карта Бялыніцкага раёна» дапаможа пазнаёміцца з літаратурнай прасторай раёна ўсім ахвотнікам.
Змест карты звернуты да самай шырокай аўдыторыі карыстальнікаў: настаўнікам, студэнтам, школьнікам, да ўсіх, хто цікавіцца літаратурным жыццём Бялыніцкага раёна.

Перейти