У кожным куточку зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: жыве ў штодзённай гамонцы, жыве ў песнях і казках, легендах і паданнях, проста жыве ў генах людзей, каб потым прагучаць з вуснаў іх дзяцей або ўнукаў.
Прапануем вашай увазе фальклорна-этнаграфічную базу дадзеных «Музей бабуліных слоў», якая складаецца з чатырох раздзелаў:
- «Бялыніччына ў легендах і паданнях». Глыбокай пяшчотнай любоўю да роднага краю і роднай прыроды прасякнуты паэтычныя легенды аб утварэнні найбольш вядомых крыніц і рэчак Бялыніцкага раёна.
- «Лепш не скажаш». У раздзеле змешчаны прыказкі, прымаўкі, трапныя выражэнні, запісаныя ў вёсках Бялыніцкага раёна вядомым краязнаўцам Васілём Гузавым. Матэрыял ў слоўніку размешчаны ў алфавітным парадку.
- «Мы гаворым так...». У гэтым раздзеле можна пазнаёміцца з багатымі скарбамі беларускага фальклору – народнымі параўнаннямі. Народныя параўнанні размешчаны ў алфавітным парадку.
- «Песенны фальклор Бялыніцкага краю». У раздзеле змешчаны гуказапісы, сабраныя і запісаныя ў вёсках Бялыніцкага раёна Аленай Іванаўнай Куранок.