......................................................................................................................................................

— ДАВАЙ ПРОЙДЁМ ПО ГОРОДУ ПЕШКОМ —

......................................................................................................................................................

Ёсць на нашай Бялыніччыне шмат прыгожых, непаўторных і цікавых мясцін. Што і казаць, чароўны наш край, унікальны. І не толькі прыроднымі асаблівасцямі, каларытным ландшафтам, лірычным пейзажам. Адметны ён і безліччу дзіўных загадак ды неверагодных таямніц, народжаных яшчэ ў самыя старадаўнія часы і зусім нядаўна. Бо імёны рэкам, урочышчам, барам, лугам проста так нашы продкі, пагадзіцеся, ніколі не давалі.
За кожнай назвай хавалася падзея, дзеянне, адметная рыса... І што ж гэта за яны, таямніцы-загадкі такія?
Давайце пройдземся па сцёртых, ледзь прыкметных слядах нашых продкаў, наведаем самыя цікавыя месцы Прыдруцкага краю, пазнаёмімся з помнікамі Бялыніцкай зямлі.

Перейти