......................................................................................................................................................

— РОДНОЙ СВОЙ КРАЙ ЛЮБИ И ЗНАЙ —

......................................................................................................................................................

У каждого человека есть маленький уголок – деревня, улица, дом. Это его маленькая родина. А из множества таких маленьких родных уголков и состоит наша общая Родина. В душе у каждого из нас живёт любовь к родному краю, к своей малой Родине, где жили наши предки, где живём мы сами. И чтобы эта любовь не угасла, чтобы каждый смог пронести её через всю свою жизнь и была создана электронная краеведческая база данных «И края в мире нет дороже, где довелось родиться нам».
История Техтинской земли настолько многообразна и интересна, что познавать её одно только удовольствие. Нам всем вместе есть чем гордиться и что беречь!

Перейти

........................................................................................................................

 

Родныя мясціны, родная вёска...
Кожны вясковец любіць гэтыя месцы. Любоў да малой Радзімы, пачуццё адказнасці, гонару за гісторыю і культуру свайго краю, беражлівых адносін да гісторыі – усё гэта не ўзнікае само па сабе, а церпяліва і паступова выхоўваецца.
Кніга – гэта аснова культуры, і такой яна будзе заставацца яшчэ вельмі доўга, нароўні з новымі інфармацыйнымі тэхналогіямі. Вядома, сённяшняя бібліятэка – гэта не проста доўгія шэрагі паліц з кнігамі, гэта яшчэ і электронныя рэсурсы. Але ў любым выпадку, ўладанне інфармацыяй само па сабе, не вядзе да павышэння культурнага ўзроўню чалавека.
Прапануем вашай увазе краязнаўчую электроную базу «Мая вёска, мая бібліятэка», на падставе матэрыялаў каторай, кожны жадаючы мае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй некаторых вёсак і бібліятэк, якія знаходзяцца і дзейнічаюць у Бялыніцкім раёне.

Перейти

........................................................................................................................

 

Калі агорне смутак глыбокі,
Я тады еду ў край сінявокі,
Там, дзе лугі, і лясы, і паляны,
Там, дзе жыццёвыя гояцца раны.
І светлы бярозавы гай, і цяністая дуброва, і звонкі бор, і блакітнае возера, і пяшчотная рэчка, і маленькі ручай, і зялёная летняя сенажаць з духмянымі кветкамі і травой, і балота ля вёскі, і птушыны спеў у лясах і парках, і шмат іншае – усё гэта наша беларуская зямля – наша нацыянальнае багацце, неацэнная спадчына, якую мы абавязаны ўсяляк захоўваць і прымнажаць. Тады зямля малой радзімы, дзе мы жывём, працуем, граем вяселлі, гадуем дзяцей, спяваем песні, заўсёды будзе багатай, прыгожай і шчодрай.
Прапануем вашай увазе краязнаўчую базу дадзеных «Усяму пачатак тут, у краі маім родным...»

 

Перейти