
не пашчасціла нарадзіцца ў вельмі багатым прыродай, найпрыгажэйшым кутку нашай Радзімы – у Прыдруцкім краі, у Бялыніцкім раёне.
Тут маляўнічая прырода, шмат лясоў, вялізных палёў, блакітных азёр, рэчка Друць. Але не толькі гэтым слаўная наша зямля. Яна славіцца таленавітымі, гераічнымі і добрымі людзьмі.
Мой сённяшні расповед пра Анатоля Іванавіча Марозава – настаўніка, гісторыка-краяведа.
Усё яго жыццё – бясконцая адданасць абранай справе, ён заўсёды быў спагадным, чулым і неабыякавым да чужых праблем. Нястомна сваімі ўласнымі прыкладамі заклікаў любіць Бацькаўшчыну, вывучаць і шанаваць мінуўшчыну сваёй малой радзімы.
Лёс распарадзіўся так, што Анатоль Іванавіч раптоўна пайшоў з жыцця ў 2020 годзе, але ж для ўсіх нас застаецца яго краязнаўчая спадчына.
Мы ганарымся сваімі зямлякамі: героямі, хлебаробамі, выдомымі вучонымі, мастакамі, медыкамі, вынаходнікамі, паэтамі і іншымі самаадданымі людзьмі нашага краю.
Няхай жа гістарычная памяць не дае гаснуць славе, гонару тваіх сыноў і дачок, Бялыніцкі край!
Нарадзіўся 7 лютага 1962 года ў вёсцы Нежкаў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.
З 1965 па 1977 гады разам з бацькамі пражываў у вёсцы Сіманавічы Круглянскага раёна. Бацька, Марозаў Іван Антонавіч, працаваў дырэктарам, настаўнікам Сіманаўскай васьмігадовай школы.
Пасля школы паступіў у Мінскі знергетычны тэхнікум, а пасля яго заканчэння працаваў на Магілёўскай ЦЭЦ №2.
Служыў у радах Савецкай Арміі.
У 1988 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Аркадзя Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя».
Працаваў у райкамах камсамола і КПБ, раённым камітэце народнага кантролю, Бялыніцкім мастацкім музеі імя Бялыніцкага-Бірулі, Бялыніцкім ПТВ-217.
З 1992 года працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў ДУА «Свяцілавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Бялыніцкага раёна».
Анатоль Іванавіч з’яўляўся кіраўніком пошуковай групы «Следапыт» грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны клуб «Вікру», створанай на базе школы.
Першыя вершы і апавяданні пачаў пісаць у арміі.
З 1989 года рэгулярна друкаваўся на старонках раённай газеты «Зара над Друццю»; абласных газетах «Магілёўская праўда», «Ратуша», «Зямля і людзі», «Магілёўскія ведамасці»; рэспубліканскіх «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Беларускі час», «Краязнаўчая газета», а таксама ў часопісах «Дыялог», «Магілёўская даўніна», «Могилёвские епархиальные ведомости», «Могилёвский поисковый вестник»; краязнаўчых зборніках «Прыдняпроўе», «Магілёўшчына».
Адзін з аўтараў кнігі-хронікі «Памяць. Бялыніцкі раён».
Аўтар кніг «Зямля бялыніцкая», «Бялыніцкі манастыр», «Бялыніцкі лясгас» (у сааўтарстве), «Бялыніцкае падполле», «Нарысы гісторыі 600-га партызанскага палка».
Член Беларускага саюза журналістаў.
Памёр 28 чэрвеня 2020 года.
Морозов, А. И.
Морозов, А. И.
Морозов, А. И.
Марозаў, А. І., Марозаў, А. А.
Морозов, А. И.
Марозаў, А. І.Кунцэвіч, А. Летапісец роднага краю : [аб А. Марозаве і яго кнізе “Зямля Бялыніцкая”] / А. Кунцэвіч // Зара над Друццю. – 2005. – 28 ліпеня. – С. 4.
Кунцэвіч, А. Святло “Зямлі Бялыніцкай” : [аб выхадзе кнігі А. Марозава “Зямля Бялыніцкая”] / А. Кунцэвіч // Зара над Друццю. – 2005. – 9 лютага. – С. 2.
Маркава, С. Свяцілавіцкія таямніцы : [аб адкрыццях краязнаўцы А. Марозава] / Святлана Маркава // Рэспубліка. – 2014. – 3 ліпеня. – С. 14.
Марозаў Анатоль Іванавіч // Бялыніччына : краязнаўчы энцыклапедычны даведнік / Укладальнік Міхась Карпечанка. – Мінск : Хурсік, 2011. – С. 87.
Некрашевич, Е. Ильинская гора : [о работе краеведа А. Марозава] / Е. Некрашевич // Магілёўская праўда. – 2004. – 26 лістапада.
Рыняк, А. Любоў да Бацькаўшчыны : [пра А. Марозава і яго краязнаўчай дзейнасці] / А. Рыняк // Зара над Друццю. – 2000. – 19 студзеня.
Сінькевіч, Г. Газета як злучальнае звяно : [аб працы настаўніка-краязнаўцы Анатоля Марозава] / Г. Сінькевіч // Настаўніцкая газета. – 2013. – 31 снежня. – С. 13.
Юшкевич, Е. Камень преклонения : [об открытиях краеведа А. Марозава] / Елена Юшкевич // Беларускі час. – 2014. – 8 августа. – С. 18.