Фотаздымак – гэта гісторыя, успаміны, яркія моманты жыцця…
Фотаздымак мае вялікае значэнне ў жыцці кожнага чалавека. Мовай фотаздымка можна выказаць эмоцыі, якія нельга апісаць, можна расказаць гісторыю якой-небудзь падзеі, дня ці нават цэлай сям’і. Бо на фотаздымках застаецца імгненне, якое мы пакідаем у памяці і праносім з сабой праз гады.