Page 99 - МЕЛЬНИКОВА В.П. Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту
P. 99

Я наладзіў Аляксандру Пятровічу сустрэчу з чытачамі ў інтэрнаце
№ 1 Магілёўскага будаўнічага трэста № 12. Ціхі, негаваркі, сціплы мала-
ды чалавек адразу ж ажывіўся, пасвятлеўшы тварам, як толькі пачаў
чытаць свае вершы. Былі яны не вельмі гучныя, але незвычайна
лірычныя і па-філасофску змястоўныя:

                            Брожу за городом, в ложбине.
                            Берёзы в саже и росе.
                            Настоян воздух на бензине,
                            Что наплывает от шоссе.
                            Хочу за песнею неспетой
                            В леса озонные уйти.
                            Но страшно мне от рощи этой,
                            Как от больного, отойти.

      Вершы спадабаліся будаўнікам. Яны запрасілі паэта заходзіць да іх
яшчэ.

      3 таго дня пры нагодзе паэт Аляксандр Мельнікаў прыходзіу на
літаратурныя вечарыны. У кастрычніку 1981 года ён выступіў у
Магілёўскім гарадскім Доме культуры, дзе прысутнічалі сотні юнакоў і
дзяўчат. У сакавіку 1982 года яго вершы слухалі студэнты бібліятэчнага
тэхнікума, а – праз некалькі дзён – вучні сярэдняй школы № 21 Магілёва.
Вучні груп старэйшага ўзросту з чатырох класаў, затаіўшы дыханне,
лавілі кожны радок вершаў паэта з бялыніцкіх Васількоў. Пра Пушкіна ў
Магілёве, а потым пра яго веліч:

                                 Когда стреляют
                                 В сердце поэта,
                                 Бьют без промаха,
                                 Без рикошета.
                                 В сердце стреляют,
                                 А вздрагивает
                                 Планета.

     Але найбольш любіў паэт чытаць свае творы ў невялікай рабочай
аўдыторыі і ў студэнцкім інтэрнаце. Як медыку-радыёлагу Аляксандру
Мельнікаву давялося шмат часу павандраваць па радыяцыйна-
забруджаных лугах, лясах і нівах Прысожжа і Бесядзі. Хаця і гавораць,
што радыяцыя не мае ні паху, ні смаку, ні колеру, а паэт усё гэта зведаў,
адчуў, перажыў і не ў час ад яе згарэў. А перад гэтым балюча адгукнулася
ягонымі радкамі «З чарнобыльскага сшытка»:
   94   95   96   97   98   99   100   101   102   103   104