Page 97 - МЕЛЬНИКОВА В.П. Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту
P. 97
радыёізатопных прыбораў вытворчага кантролю, што адбыўся
мінулай наччу (з 23 гадзін 27 красавіка). I тэрмінова праверыў у сваёй
лабараторыі абласной санэпідэмстанцыі і ў іншых медустановах
радыяцыйны фон у горадзе. Звычайны тут фон у 10 мікрарэнген за гадзіну
стаў раптам павышаным у 60–220 разоў. Ён тэрмінова паведаміў пра
гэтую бяду ў Міністэрства аховы здароўя Беларусі – гэта было першае у
краіне паведамленне з рэгіёнаў пра радыяцыйную небяспеку. Не
атрымаўшы тлумачэнняў таму, што адбылося і паведаміўшы іншым
службам вобласці. А.П. Мельнікаў разам з урачом-рэнгенолагам Пагудай
Л.В. самі пачалі пошук меркаванай аварыі ў горадзе Магілёве і яго
наваколлях у паўднёвым кірунку. Да канца дня яны ўдакладнілі, што па
дарозе на Быхаў на лясных ўзлесках радыяцыйны фон месцамі павышаўся
у тысячу разоў і вышэй. Паведамлена было кіраўніцтву вобласці. Толькі
адвячоркам 28 красавіка мы ўсе сталі здагадвацца пра прычыны таго, што
адбылося пасля короткага паведамлення маскоўскага тэлебачання пра
аварыю на Чарнобыльскай атамнай станцыі». Урачы-радыёлагі
прыкладалі ўсе намаганні, усе, каб адвесці ці зменшыць бяду. Але не на
ўсё хапае чалавечых сіл і ведаў радыяцыйнай медыцыны. У зборніку
«Чарнобыльскі сшытак» Мельнікаў піша:
Развеецца, змыецца пыл на ўсім, што навакол. Чарнобыль – горкая
быль, Чарнобыль – даўні боль.
Напішуцца тысячы бачын [старонак]
Каб высвеціць наш лёс
Ды цень трагічных прычын
Ужо на нашчадкаў лёг.
З болем у сэрцы распавядае паэт пра тое новае, што з'явілася навокал.
Пра радыёнукліды, затоеныя, не бачныя, але смяротна небяспечныя для
чалавека.
Налева iсці – абабкі ў падлеску,
Направа – маслюкі ў ігліцы,
Наўпрост – тут белыя у ве-рас-ку
I кожны раз паклоны б'еш зямліцы.
А ў пысінскім краі, ў Высокім Барку,
Стронцый ды цэзій у баравіку…
Сэрца ўрача не можа біцца абыякава, калі пакутуе хтосьці побач ці
здалёк. Асабліва калі размова ідзе пра родных людзей, вымушаных
пакінуць бацькоўскія агмені і сядзібы. Нават пра аднаго-двух. А у нас
сотні, тысячы, дзясяткі і сотні тысячаў землякоў сталі перасяленцамі.
Сацыяльная надзвычайная сітуацыя – перасяленне соцен тысяч