Page 98 - МЕЛЬНИКОВА В.П. Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту
P. 98
насельнікаў забруджаных тэрыторый – была, на першы пагляд, паспяхова
вырашана. Аднак Аляксандр Мельнікаў, гэтак сама як прафесар Збароўскі
і многія іншыя, разумеў усю складанасць, працягласць, а часам і
немагчымасць, поўнай адаптацыі чалавека да новага месца жыцця, да
новых суседзяў, да новых умоваў. Асабліва для немаладых. У вершы
«Перасяленка» ён піша:
Яе амаль што сілай адвязлі. Бульдозеры дамы ўсе пахавалі. На
пустках, на атручанай зямлі ваўкі і ветры трызну адпраўлялі.
Старая дрэмле, слухае фантан, I сніць, што знекуль, з воблака
фантана, Паўстаў без звестак знікнулы Іван, I запытаў: – Куды вяртацца,
Ганна?
Як спецыяліст у радыяцыйнай медыцыне і, пераважна, радыяцыйнай
бяспецы, пасля Чарнобыльскай катастрофы ўрач Мельнікаў не меў
ніводнага дня спакою, раз за разам выязджаў у пацярпелыя раёны,
арганізоўваў усе магчымыя мерапрыемствы для абароны насельнiцтва,
людзей ад радыяцыйнага паражэння. Гэта, як лічыць член Саюза
пiсьменнікаў Беларусі Іван Аношкін, у пэўнай меры і скараціла ягоныя
ўласныя дні. Аляксандр Пятровіч не шкадаваў сябе і выконваў свой
абавязак грамадзяніна, паэта, урача. Пры гэтым, не меў і не імкнуўся
атрымаць статус «ліквідатара», і ягоную смяротна-небяспечную хваробу
так і не звязалі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. На «Споведзі да
маці» ён вуснамі маці прамаўяяе:
Я ведаю, за праўду Падняцца мусіць кожны, Але бадай не трэба Так
часта і на рожны.
Як іншыя – выгодна. Ах, што ж я так! Прабач. Жыццё пражыці годна
– Няпроста, хоць ты плач.
Аляксандр Пятровіч Мельнікаў – «паэт XXI стагоддзя» – згарэў ад
невылечнай хваробы 12 лютага 1999 года. Ягоны плён не быў забыты: у
2006 годзе памяць урача-паэта была ўшанаваная мемарыяльнай дошкай на
будынку Магiлёўскага абласнога цэнтра аховы грамадскага здароўя. Наш
артыкул – яшчэ адно ўшанаванне …
Незабыўныя сустрэчы
У канцы мая 1981 года паэт Аляксей Пысін – ён тады ўзначальваў
Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі – параіў
мне (на той час я ў Магілёве ад Саюза пісьменнікаў рэспублікі ладзіў
літаратурныя вечарыны з удзелам паэтаў і празаікаў) запрасіць на
літаратурныя чытанні паэта Аляксандра Мельнікава.
Ён хаця і на рускай мове піша, – сказаў Аляксей Васільевіч, але
таленавіты паэт і добры чалавек. Нарадзіўся ў Васільках, што побач з
Галоўчынам, жыве ў Магілёве, па прафесіі ўрач-радыёлаг.