Page 96 - МЕЛЬНИКОВА В.П. Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту
P. 96
Я признаюсь вам,
Лирик белорусский,
Что вас давно
Перевожу на русский.
Тружусь, печалясь
Радостью одной:
Как нелегко
С родного –
На родной.
Аляксандр Пятровіч пачуваецца паэтам, які прадстаўляе мастацкую
творчасць і медыцыну.
Ахоўнік мой – руплівасць трыядзіна –
Юнцы мае, радкі, і медыцына
I агуляе маміна рука.
***
У паэзіі – радавы
I радавы ў медыцыне.
Працу цягну сваю
I не руплюсь аб чыне.
Радзіме прысягаў
Пры сцягу – з аўтаматам,
Халат белы надзяваў –
У запавет Гіпакратаў...
Паэт-урач Мельнікаў – сапраўдны чалавекалюбца, гуманіст
свабоднага мыслення. Вобразна выражаючы свае думкі пра паэтычную
творчасць ён піша:
Уважай, што думае бядак сівы i першым плыням юнага парыву.
Сваёй бяды не адмаўляй пужліва. А боль чужы прымай як свой стары...
Заўважная прасякнутасць вершаў зычлівасцю і ўвагай да чалавека,
памкненнем да тых ідэалаў, якія нясуць людзям святло і шчасце.
Час Мельнікава – час крутых віраванняў у гісторыі Беларусі. Гэта
час пазначаны распадам Савецкага Саюза, фармiравання сувярэннай
дзяржавы i катастрофы на Чарнобыльскай станцыi.
Аляксандр Пятровіч, санітарны ўрач-радыёлаг па спецыяльнасці,
самым непасрэдным чынам быў уцягнуты ў трагедыю Чарнобыля.
З першых дзён катастрофы ён стаў займацца пошукам крыніцаў
наймацнейшага радыяктыўнага выпраменьвання, што ўзнікла на яго
роднай Магілёўшчыне. I знайшоў…
Вось што піша старшыня Праўлення Магілёўскага абласнога
навуковага таварыства ўрачоў А.М. Мяжэнны: «Ранкам 28 красавіка
1986 года наш лепшы беларускі ўрач-радыёлаг А.П. Мельнікаў кансуль-
таваў супрацоўнікаў ВА «Хімвалакно» з нагоды выхаду са строю ўсіх