Page 95 - МЕЛЬНИКОВА В.П. Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту
P. 95
Кантэкстуальная прастора творчасці
паэта-ўрача А.П. Мельнікава
Сыты У.П., Варывоцкі С.У.
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М. Танка, г. Мінск
Дзяцінства будучага паэта (Аляксандр Пятровіч Мельнікаў
нарадзіўся 7 студзеня 1936 года) праходзіла ў вёсцы Васількі Бялыніцкага
раёна Магілёўскай вобласці. Да вяршыняў творчасці просты хлопчык з
небагатай сям'і ўзнімаўся з глыбіняў народнага жыцця. Родныя Васількі і
ўся Беларусь далі яму надзейную стартавую пляцоўку, адчуванні густу і
стыля. Вершы пачалі сачыняцца ў школьныя гады. Першыя з іх
змяшчаліся ў рукапісным школьным часопісе “Залаты ранак”, а пазней
друкаваліся ў беларускіх рэспубліканскіх газетах. Навучанне ў
Ленінградзе і сканчэнне ў 1961 годзе Ленінградскага медыцынскага
інстытута далі нашаму земляку непаўторнае ўражанне далучанасці да
найлепшых узораў еўрапейскай і сусветнай культуры, што адбілася на
ўсіх яго пазнейшых творах. Наступнае вяртанне на Радзіму і напружаная
работа ўрачом у горадзе Магілёве працягвалася да самага канца жыцця.
I ўвесь час з'яўляліся ўсё больш сталыя вершы. Яны друкаваліся ў
часопісах «Аврора», «Неман», «Огонёк», у калектыўных зборніках,
публікаваліся ў рэспубліканскім перыядычным друку. У 1981 годзе
Аляксандр Пятровіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.
Намі ўжо аналізавалася творчасць паэтаў-медыкаў, членаў Саюза
пісьменнікаў Беларусі Сяргея Сяргеевіча Карыцькі і Эдуарда Іосіфавіча
Збароўскага. У гэтай працы сёлета, у чарговую (28-ю) гадавіну
катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, з пачуццём глыбокай пашаны мы
зноў адкрываем творчасць Аляксандра Пятровіча Мельнікава, які годна,
роўны сярод роўных, выступае і сярод паэтаў і сярод урачоў.
Уся творчасць нашага земляка прасякнутая вялікай любоўю да сваёй
краіны і радзімы – не як да абстрактната месца, з насельніцтвам, што
размешчанае на тэрыторыі, а як да мілай і дарагой прасторы, сваіх
простых людзей, усяго народа, які абустройвае і ўпрыгожвае сваю зямлю.
Жыццю ўдзячны, што сябе знайшоў. Адкрыў нямала дзе праўда сілы
набыла, дзе песні пеў Купала...
Вершы паэта ствараліся па-руску, але сама паэзія настолькі
беларуская, што памылiцца з паходжанням вельмі цяжка. Аўтар вельмi
сціпла і далікатна прызнаецца, што з задавальненнем і паспяхова
карыстаецца дзвюма мовамі.